Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

24.02.2023

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Мова — душа народа, векавая памяць многіх пакаленняў, наш галоўны нацыянальны скарб. Жыве мова — жыве народ, жыве памяць продкаў. Няма роднай мовы — няма народа, няма суцяшэння ў горы, няма слоў радасці.

21 лютага да Міжнароднага дня роднай мовы у школе праводзіўся конкурс чытальнікаў вершаў на беларускай мове “Багата, родная ты мова”, ладзілася творчая майстэрня “Бусел – сімвал Беларусі”. Вучні і настаўнікі прынялі ўдзел у рэспубліканскай дыктоўцы, пашырылі веды пра багацце роднай беларускай мовы ў час інфармацыйнай гадзіны “Наша Беларусь”, выказалі словы любові і падзякі роднай мове. А 20 лютага вучні 6 класа правяралі свае веды ў час інтэрактыўнай гульні “Знаўцы беларускай мовы”.

Любіце, ведайце і шануйце мову свайго народа, умейце дасканала валодаць ёю!